фота Сяргея Гудзіліна

фота Сяргея Гудзіліна

«Ніхто не заўважыў мой развод у Мінску, хоць я ўжо была медыяперсонай. А мужоў сваіх я кватэрамі забяспечыла. Я сышла, як сыходзяць мужыкі. Першы раз я кватэру пакінула мужу ў Калінінградзе. Другі раз я разумела, што чалавеку трэба недзе жыць, таму я прадала кватэру і купіла яму аднапакаёвую», — распавяла кіраўніца ЦВК у эфіры праграмы «Выхад ёсць» на тэлеканале Беларусь-1.

З нагоды сваіх разводаў Лідзія Ярмошына сказала, што сітуацыя станавілася такой, што сказаць «не» было палёгкай.

«Цяпер модна ладзіць вечарыны з нагоды разводаў. Я была першая. Я зладзіла першую вечарыну ў 1996 годзе ў Калінінградзе. І нават муж быў.

У кватэру прыйшлі мае аднакурснікі праводзіць мяне. Ну куды ж мужа падзець? Быў накрыты стол, і я ўстала і сказала: ўрачыстая нагода — развод сям'і Ярмошыных. Адна з сябровак сказала: Ну, ты і сволач».

«Мыццё падлог займае асноўны мой вольны час. Я мыю падлогі ў трох дамах. Раблю прыборку ў мамы, у сына-халасцяка і ў сябе, на тым службовым лецішчы, дзе я жыву.

Гуляю ў любое надвор'е — і ўвечары, і раніцай, тры разы на тыдзень хаджу ў басейн, чытаю, хаджу ў тэатр», — распавяла Лідзія Ярмошына.

Выказалася Лідзія Міхайлаўна і пра жанчын, якія «качаюць правы»:

«Жонкі вялікіх кіраўнікоў часам пачынаюць качаць правы: маўляў, чаму я павінна яму кашулі ў камандзіроўку прасаваць?

Мілая, ты жывеш дзякуючы яму. Якое раўнапраўе? Хочаш раўнапраўя — збірайся і сыходзь ад яго».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?