Навукоўцы змаглі ўдасканаліць матэрыял полівінілідэндыфтарыд і стварыць рэчыва з унікальнымі п'езаэлектрычнымі ўласцівасцямі.

Даклад, прысвечаны вынаходству, будзе агучаны на канферэнцыі 249-th National Meeting & Exposition of the American Chemical Society.

Полівінілідэндыфтарыд — універсальны матэрыял, які выкарыстоўваецца ў многіх галінах прамысловасці: нафтахіміі, хіміі, металургіі, фармацэўтыцы, харчовай, папяровай, тэкстыльнай і атамнай прамысловасці. Калі рэчыва вырабляецца пры асаблівых умовах, яно робіцца п'езаэлектрычным — здольным выпрацоўваць электрычнасць пры дэфармацыі. Навукоўцы ўдасканалілі структуру матэрыялу, убудавалі туды арганічныя нанаструктуры і малекулы вугляроду.

У выніку даследнікі здабылі матэрыял, які стаў найлепшым п'езаэлектриком у свеце. Ён і выпрацоўвае электрычнасць пры расцягу і сціскаецца пад дзеяннем электрычнага разраду. Навукоўцы сцвярджаюць, што ў далейшым атрыманае рэчыва можа быць выкарыстана для стварэння штучных мускулаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0