На мінулым тыдні суддзя Мінскага гарадскога суда Пётр Арлоў вынес прысуд у дачыненні да трох супрацоўнікаў Следчага камітэта. Гэта падпалкоўнік юстыцыі Дзмітрый Мацкевіч, капітан юстыцыі Дзмітрый Контусь і капітан юстыцыі Генадзь Супінскі. Разам з імі быў таксама на лаве падсудных аказалася і жанчына, што перадавала хабар.

Следчым было прад'яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных арт.426 (перавышэнне службовых паўнамоцтваў) і па ч.3 арт.430 (атрыманне хабару, здзейсненае асобай, у асабліва буйным памеры, альбо арганізаванай групай, альбо асобай, якая займае адказнае становішча). Дзмітрый Контусь і Генадзь Супінскі абвінавачваліся таксама і паводле арт. 99 Крымінальнага кодэкса Беларусі (заведама незаконнае вызваленне ад крымінальнай адказнасці асобы, падазраванага або абвінавачанага ў здзяйсненні злачынства, пракурорам, следчым або асобай, якія праводзяць дазнанне). Іншымі словамі, яны за грошы адмазвалі абвінавачаных ад крымінальнай адказнасці.

Усе абвінавачванні знайшлі сваё пацверджанне падчас судовага разбору.

Згодна з рашэннем суда, Дзмітрый Мацкевіч асуджаны судом да 13 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Дзмітрый Контусь прысуджаны да 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Генадзь Супінскі — да 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Усе былыя следчыя пазбаўленыя званняў. Хабарадавальнік асуджаная на тры гады абмежавання без накіравання ў выпраўленчую ўстанову.

Прысуд яшчэ не ступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Сімвалічны факт быў высветлены ў судзе: пры пераводзе з міліцыі на службу ў Следчы камітэт, абвінавачаныя не давалі прысягі.

Суддзя вынес з гэтай нагоды прыватнае вызначэнне ў адрас старшыні СК аб недапушчэнні падобных парушэнняў у будучыні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?