Саудаўская Аравія абвінаваціла прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў крывадушнасці ў сувязі з роляй Масквы ў грамадзянскай вайне ў Сірыі.

Саудаўскі міністр замежных справаў прынц Сауд аль-Фэйсал, які выступіў на саміце Лігі арабскіх дзяржаў у егіпецкім горадзе Шарм аш-Шэйху, зрабіў заяву пасля таго, як на форуме быў зачытаны ліст Пуціна. Паводле паведамлення Reuters, саудаўскі міністр заявіў, што Пуціну не варта выказваць «падтрымку краінам Блізкага Усходу», адначасова падтрымліваючы рэжым сірыйскага прэзідэнта Башара Асада і такім чынам спрыяючы нестабільнасці ў рэгіёне. «Ён кажа аб праблемах у блізкаўсходнім рэгіёне так, як быццам Расія не спрыяе абвастрэньню гэтых праблем», — заявіў прынц Сауд аль-Фэйсал.

У лісце Пуціна, накіраваным да ўдзельнікаў форуму, у прыватнасьці, выказваецца падтрымка Масквой памкненняў народаў арабскіх краін да росквіту і вырашэння ўсіх праблем, якія стаяць перад арабскімі краінамі, толькі мірнымі сродкамі, без вонкавага ўмяшальніцтва.

На днях у «Российской газеце» былі апублікаваныя выказванні Асада пра тое, што Сірыя вітала б расійскую ваенную прысутнасць у партах, уключаючы Тартус, дзе знаходзіцца база матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Ваенна-марскога флоту Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?