Беларускія правайдары адкрылі доступ да шэрагу заблакаваных на мінулым тыдні сайтаў. Адбылася «перазагрузка чорных спісаў», сцвярджае Electroname са спасылкай на ўласныя крыніцы ў тэлекамунікацыйнай галіне.

Паводле чутак, 28 сакавіка са спісаў абмежаванага доступу выдалілі ўсе запісы, ўнесеныя да 1 студзеня 2015 года.

Сайты, унесеныя раней у спісы абмежаванага доступу для дзяржструктур і устаноў адукацыі не будуць блакавацца для ўсіх беларускіх карыстальнікаў — пад забарону трапяць толькі сайты, унесеныя ў «чорны спіс» пасля набыцця сілы паправак у закон пра СМІ.

З «чорных спісаў» зніклі ў прыватнасці charter97.org, belaruspartisan.org, spring96.org, а таксама prokopovi.ch, europeanbelarus.org і lipkovichea.livejournal.com.

У «чорных спісах» засталіся сайты тэрарыстычных арганізацый, сайты з дзіцячай парнаграфіяй і сайты гандляроў наркотыкамі.

Міністэрства сувязі, БелДІЭ (арганізацыя, што складае «чорныя спісы») і правайдары не маюць права разглашаць падрабязнасці «чорных спісаў» і пералічваць унесеныя ў іх сайты.

Чытайце таксама:

Мінсувязі мае блакаваць сродкі ананімнасці ў інтэрнэце: ананімайзеры, проксі, Tor

Ці здолеюць заблакаваць ананімайзеры? Што думаюць беларускія спецыялісты

Пяць спосабаў трапіць на заблакаваныя сайты

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?