Аляксандр Гаюк, AFP

Аляксандр Гаюк, AFP

Кіраўнік самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Аляксандр Захарчанка выдаў указ, згодна з якім усе асобы, якія не з'яўляюцца супрацоўнікамі сілавых структур, абавязаны да 4 красавіка здаць зброю.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні міністэрства абароны ДНР, апублікаваным на сайце ўрада і «народнага савета» «рэспублікі».

Адзначаецца, што такія меры прынятыя для падтрымання правапарадку.

«На міністра ўнутраных спраў ДНР ускладзена выкананне мерапрыемстваў па затрыманні, раззбраенні і ізаляванні асоб, якія не выконваюць гэтыя патрабаванні», — адзначаецца ў паведамленні.

Тыя, хто ва ўстаноўлены тэрмін не здасць зброю і боепрыпасы, будуць прызнаныя ўдзельнікамі бандфарміраванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?