Вячаслаў Кебіч

Праз некалькi дзён у продажы павiнна з’явiцца кнiга ўспамiнаў былога прэм’ер‑мiнiстра Беларусi Вячаслава Кебiча. Кнiга мае назву «Спакушэнне ўладай».

Як паведамiў Вячаслаў Кебiч карэспандэнту «Звязды», ва ўспамiнах апiсваюцца падзеi ад часу незадоўга да распаду Савецкага Саюза да нашых дзён. Адказваючы на пытанне, чаму ён вырашыў напiсаць мемуары, былы прэм’ер‑мiнiстр адзначыў, што на гэта яго падштурхнулi iншыя.

«Многiя пыталiся ў мяне, чаму я, амаль апошнi з магiкан таго перыяду, не хачу нiчога напiсаць, падзялiцца думкамi».

Кнiга аддрукавана ў РУП «Выдавецтва «Беларускi дом друку». Афiцыйная яе прэзентацыя пройдзе ў Мiнску ў лютым.

Сяргей Кузняцоў, zvyazda.minsk.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0