У Мінску затрымалі старшыню Уздзенскага райвыканкама і дырэктара прадпрыемства «Уздзенскі аграсервіс».
Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэту РБ, кіраўніка прадпрыемства і чыноўніка затрымалі ў момант перадачы ім хабару. Агучваецца сума ў 8 000 еўра, якую перадавалі прадстаўнікі нейкага вядомага замежнага вытворцы сельскагаспадарчай тэхнікі, каб выйграць тэндэр. Іх таксама затрымалі.
У дачыненні да службовых асобаў і прадстаўнікоў бізнесу распачатыя крымінальныя справы за атрыманне і дачу хабару ў буйным памеры.
0
0
0
0
0
0