У Краснаярску выбралі найпрыгажэйшы торт на тэму Другой сусветнай вайны, распавядае інфармагенцтва НГС.Навіны.

Пераможцам кандытарскага конкурсу стаў трохузроўневы торт, аздоблены паводле фатаздымкаў часоў вайны.

На верхнім узроўні самалёт і пахавальны ліст, на сярэднем — фігура дзеда з дзіцём на руках, што нагадвае скульптуру ў Хатыні, на ніжнім — вечны агонь. Кампазіцыю дапаўняе гранёны стакан, накрыты лустай хлеба.

У конкурсе таксама бралі ўдзел пачастункі ў форме помніка «Маці-радзіма» ды рэканструкцыі баявых дзеянняў. 

Лёс кандытарскіх вырабаў па завяршэнні конкурсу невядомы.

Здымкі з конкурсу ўжо выклікалі рэзананс у расійскіх сацсетках. Паэт Арлуша (Андрэй Арлоў) прысвяціў тартам верш «В Красноярске утром рано дети съели ветерана».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?