Украінскі бок выдаў дазвол для «Белавія» на палёты ў Кіеў да 14 красавіка. Аб гэтым гаворыцца на афіцыйным сайце беларускага авіяперавозчыка.

«Сёння Дзяржаўная авіяцыйная служба Украіны выдала авіякампаніі «Белавія» дазвол на выкананне 14 рэйсаў у тыдзень паміж Мінскам і Кіевам. Гэты дазвол будзе дзейнічаць да 14 красавіка 2015 года, за гэты час бакі павінны ўзгадніць умовы авіязносін паміж Мінскам і Кіевам», — гаворыцца на сайце.

Як паведамлялася, «Белавія» ў поўнай адпаведнасці з заканадаўствам Украіны і ва ўстаноўленыя тэрміны накіравала заяўку на атрыманне дазволу на палёты па маршруце Мінск — Кіеў — Мінск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?