Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 28 студзеня ўказ нумар 50 «Аб мерах па ўпарадкаванню дзейнасці садоўніцкіх таварыстваў», паведамілі БЕЛТА у прэс‑службе кіраўніка дзяржавы.

Нарматыўны акт вызначае прававы статус садоўніцкіх таварыстваў, а таксама парадак іх стварэння, рэарганізацыі і ліквідацыі. Дакументам урэгуляваны пытанні дзейнасці такіх юрыдычных асоб, замацаваны правы і абавязкі членаў садоўніцкіх таварыстваў, кампетэнцыя іх органаў кіравання і парадак прыняцця імі рашэнняў.

Улічваючы, што прадметам дзейнасці такіх таварыстваў з’яўляецца калектыўнае садоўніцтва, не звязанае з ажыццяўленнем прадпрымальніцкай дзейнасці, указ прадугледжвае шэраг дадатковых мер. Сярод іх — вызваленне ад абкладання падаткам на нерухомую маёмасць асноўных сродкаў садоўніцкіх таварыстваў, набытых або створаных за кошт узносаў іх членаў; устанаўленне платы за адкрыццё і абслугоўванне банкамі бягучых рахункаў таварыстваў у памеры, прадугледжаным для фізічных асоб; аказанне таварыствам паслуг па водазабеспячэнню па тарыфах, што рэгулююцца аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам. Акрамя таго, садоўніцкія таварыствы вызваляюцца ад абавязковага прадастаўлення дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці.

У сваю чаргу, на садоўніцкія таварыствы і іх членаў ускладаюцца пэўныя абавязкі па зацвярджэнню схем абыходжання з адходамі, што ўтвараюцца, выкананню проціпажарных і санітарных норм, ахове раслін, утрыманню сельскагаспадарчых жывёл, размяшчэнню збудаванняў, а таксама па інфармаванню мясцовага выканаўчага камітэта аб парушэннях зямельнага заканадаўства і наяўнасці ў таварыстве невыкарыстоўваемых (свабодных) зямельных участкаў.

Раней створаныя садоўніцкія таварыствы абавязаны прывесці свае ўстаноўчыя дакументы ў адпаведнасць з патрабаваннямі ўказа на працягу года пасля ўступлення гэтага нарматыўнага акта ў сілу.

Паводле БЕЛТА

Фота photo.bymedia.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0