У Форт-Мідзе (штат Мэрыленд) невядомыя сёння спрабавалі пратараніць на аўтамабілі вароты штаб-кватэры Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША (АНБ), перадае CNN.
AP/Scanpix
Інцыдэнт здарыўся каля прапускной брамы ўдалечыні ад галоўнага будынка. Паліцыя адкрыла агонь па машыне, якая спрабавала пайсці на таран. У ёй знаходзілася два чалавекі, адзін з іх забіты, другі — сур'ёзна паранены. Таксама паведамляецца, што пацярпеў адзін з паліцэйскіх. Распачатае расследаванне.
Гэта не першы выпадак нападу на штаб-кватэру АНБ ў Форт-Мідзе за апошні месяц. 4 сакавіка быў арыштаваны былы афіцэр узброеных сіл ЗША, які падазраваўся ў абстрэле гэтага будынка.
Затрыманы таксама падазраецца ў шэрагу іншых эпізодаў стральбы, зафіксаваных паблізу хуткасных аўтадарог штата Мэрыленд за апошнія два тыдні. У выніку тых інцыдэнтаў ніхто не пацярпеў.