Мова66

У ЗША плануюць адкрыць школу з навучаннем на мове, на якой не размаўлялі з ХІХ стагоддзя

У жніўні 2015 года ў штаце Масачусэтс плануецца адкрыццё пачатковай школы з выкладаннем большасці прадметаў на мове карэнных жыхароў краю – вампанóаг.

Мова вампаноаг (таксама вядомая і пад іншымі назвамі, напрыклад, масачусэт) належыць да алганкінскай моўнай сям’і. Калісьці яна была распаўсюджана на паўднёвым усходзе цяперашняга штата Масачусэтс. Вампаноаг, верагодна, была першай мовай карэнных амерыканцаў, на якой была цалкам надрукавана Біблія. Гэта зрабіў святар і місіянер Джон Эліёт у 1663 годзе. Гэта, відаць, была першая поўная Біблія, надрукаваная ў заходнім паўшар’і ўвогуле.

У канцы 17 стагоддзя даволі вялікі адсотак індзейцаў-хрысціян мог чытаць і пісаць на гэтай мове. Але асіміляцыя, войны, хваробы, рабства і законы супраць ужывання мовы зрабілі сваю справу, і на ёй перасталі размаўляць прыкладна ў сярэдзіне – канцы 19 стагоддзя, хаця ў пачатку 20 стагоддзя некалькі чалавек яшчэ помнілі мову.

Вампаноаг пакінула свой адбітак у англійскай мове, праз якую пэўныя словы з яе прыйшлі і да нас. Гэта, напрыклад, словы сквош, макасін (пакрывае ўсю нагу), скунс (ад су-конк – выдзяляе вадкасць з цела). На мове захавалася багата юрыдычных і асабістых дакументаў, якія дапамаглі яе адрадзіць.

Адраджэнне вампаноаг пачалося з містычнага здарэння. У 1993 годзе Джэсі Літл Доў Бэйрд (Ферміно) (Jessie Little Doe Baird), маці чатырох дзяцей і сацыяльны работнік, пачала бачыць паўторныя сны. У снах людзі, падобныя да прадстаўнікоў яе племені Машпі (аднаго з плямёнаў народа Вампаноаг, якое жыве на паўвостраве Кэйп-Код), размаўлялі з ёй на мове, якой яна тады не разумела. Здагадваючыся, што гэта мова яе продкаў, Джэсі распачала ўласнае лінгвістычнае даследаванне тэкстаў на ёй і захапілася ідэяй адрадзіць мову. Гэтай ідэяй яна зацікавіла і прадстаўнікоў свайго народа. Граматыка, слоўнік і фанетыка мовы быў узноўлены на падставе аналізу дакументаў і параўнання з іншымі алганкінскімі мовамі, якія захаваліся да нашага часу. У 2000 годзе Джэсі атрымала навуковую ступень па лінгвістыцы ў знакамітым Масачусэтскім тэхналагічным інстытуце.

Сёння ў Масачусэтсе жыве больш за дзве тысячы індзейцаў народа Вампаноаг, і прыкладна чвэрць з іх наведвала ці наведвае моўныя курсы. Існуюць пазашкольныя моўныя курсы для моладзі, рознаўзроўневыя курсы для дарослых, летнік з пагружэннем у мову. Курсы праходзяць у некалькіх гарадах, у тым ліку ў Бостане, сталіцы штата. Выпушчана багата адукацыйных матэрыялаў, падрыхтаваны 15 настаўнікаў і два лінгвісты-даследчыкі мовы. Працягваецца праца над вампаноаг-англійскім слоўнікам, які ўжо налічвае больш за 11 тысяч слоў. Дачка Джэсі Бэйрд, Мэй Эліс, стала першым чалавекам за шмат пакаленняў, для каго вампаноаг стала першай мовай.

Праект па адраджэнні мовы рэалізуецца сумесна некалькімі плямёнамі народа Вампаноаг. Ён фінансуецца федэральным грантам для моваў карэнных амерыканцаў і супольнасцю Вампаноаг. Арганізатары праекта плануюць у канцы лета адкрыць пачатковую школу (1–3 класы), якая будзе працаваць па прынцыпе пагружэння ў мову. Мяркуецца, што па-англійску будуць праводзіцца два ўрокі з шасці ў дзень. У далейшых планах – адкрыць у гэтай школе як мінімум і сярэднія класы.

Дарэчы, зараз у ЗША працуе больш 50 школ ці класаў, дзе мовы карэнных амерыканцаў вывучаюцца шляхам пагружэння. Паведамляецца, што ў Каліфорніі адраджаецца мова чочэньё (Chochenyo), на якой не размаўлялі з 30-х.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят6

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят

Усе навіны →
Усе навіны

Археолагі настойваюць, каб у Беларусі забаранілі металашукальнікі4

У Літве ўрад аб'явіў бітву за ўраджай4

Трамп пагражае Пуціну «сур'ёзнымі наступствамі», калі той адмовіцца спыніць вайну пасля саміту на Алясцы11

«Белпол» паспрабуе зрабіць, каб у Германіі прыцягнулі да адказнасці бабруйскага садыста Шынвізэ15

У Беларусі ўжо зрабілі чатыры ўмацаваныя раёны3

У расійскім МЗС патлумачылі, з якой пазіцыяй Пуцін паедзе на Аляску5

У Польшчы трох беларусаў судзяць за падпалы гандлёвых цэнтраў4

На месцы Мінскага замчышча з'явіцца памятны знак3

«Пад метровым шурфам — каменная шліфаваная сякера». Археолагі расказалі пра важныя вынікі сёлетніх падводных раскопак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят6

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць