У аўторак, 31 сакавіка, у мінскай Акадэміі кіравання праходзіць канферэнцыя «Тэхналогіі абароны інфармацыі і інфармацыйная бяспека арганізацый» альбо IT-Security Conference, арганізаваная асацыяцыяй «Інфапарк» пры падтрымцы ААЦ.

На канферэнцыі сабраліся прадстаўнікі банкаў і страхавых кампаній, прадпрыемстваў рэальнага сектару эканомікі, гандлёвых і транспартных кампаній, аператараў сувязі і тэлекамунікацыйных кампаній, а таксама дзяржорганаў і устаноў адукацыі, а таксама прыватных ІТ-кампаній.

Удзельнікі канферэнцыі азнаёмяцца з практыкай ужывання прававых актаў у галіне абароны інфармацыі і выпрацуюць прапановы па іх удасканаленні, абмяняюцца досведам між сабой і з замежнымі калегамі, даследуюць інавацыйныя вырашэнні ў галіне абароны інфармацыі і ІТ-кансалтынгу.

Чытайце таксама: Кібервайна можа быць не толькі інфармацыйнай

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?