Кадр з мультфільма «Мулан»

Кадр з мультфільма «Мулан»

Натхнёная поспехам новай «Папялушкі», студыя Disney возьмецца за кінаадаптацыю мультфільма «Мулан», паведамляе The Hollywood Reporter.

На сёння вядома толькі тое, што прадзюсарамі новай «Мулан» стануць Крыс Бендэр і Дж. С. Спінк, якія працавалі над «Хлапечнікам у Вегасе» і «Мы — Мілеры», а сцэнарыстамі — Лорэн Хайнэк і Элізабэт Марцін.

Даты пачатку здымак і выхаду на экраны невядомыя.

***

Арыгінальны мультфільм «Мулан» 1998 года распавядаў гісторыю адважнай Фа Мулан (альбо Хуа Мулань), якая пераапранулася ў мужчыну, каб бараніць Радзіму ад нашэсця гунаў. З дапамогай маленькага дракона Мушу і цвыркуна Кры-Кі яна перамагае лідара гунаў Шань-Ю і становіцца адной з самых незвычайных «дыснэеўскіх прынцэс».

Мультфільм атрымаў пазітыўныя водгукі крытыкаў і пры бюджэце ў 70 млн даляраў сабраў у сусветным пракаце 300 млн даляраў. Другая частка мультфільма выйшла наўпрост на DVD і не мела шырокага поспеху.

Існуюць прынамсі шэсць кітайскіх кінаадаптацый легенды пра Мулан (найбольш вядомая — стужка 2009 года рэжысёра Ма Чушэн), але ніводная не мела поспеху на Захадзе.

Планы Disney па перазапусках сваёй спадчыны не абмяжоўваюцца «Мулан». Студыя рыхтуе перазапускі «Красуні і пачвары», «Дамба» (ім зоймецца Цім Бёртан), «Кнігі джунгляў» і «Бэмбі».

У інтрэнэце набірае папулярнасць жартаўлівы трэйлер па матывах перазапускаў дыснэеўскай класікі, дзе ролю аляняткі Бэмбі выконвае Дуэйн Джонсан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?