У рамках добраўпарадкаваньня сталічнага праспэкту Пераможцаў (б. Машэрава), якое будзе праводзіцца ў найбліжэйшыя гады, мяркуецца ажыцьцявіць цікавы праект па рэканструкцыі менскага замчышча.

Яго адметная рыса — будаўніцтва падземнага музэю гісторыі й археалёгіі гораду й разьмяшчэньне на ягонай базе гісторыка-архіўнага цэнтру. Гэты комплекс будзе займацца музэйнай і культурна-адукацыйнай дзейнасьцю.

Часткова музэй разьмесьціцца і на паверхні, дзе плянуецца пабудаваць прагулачныя тэрасы, якія адначасова будуць адкрытымі экспазыцыйнымі пляцоўкамі. Ролю асноўных кампазыцыйных дэталяў тут сыграюць праход да падножжа ўчастка гістарычнага валу й узноўленая драўляная брама, якая адкрывае шлях да дзядзінца — цэнтральнай умацаванай часткі старажытнага гораду.

У плянах праекту таксама пазначана вывядзеньне на паверхню адцінка ракі Нямігі, якая цяпер схаваная ў падземны калектар.

Паводле: «Туризм и отдых»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0