«Рэйд драгунаў» праз Эстонію, Латвію, Літву і Польшчу.

«Рэйд драгунаў» праз Эстонію, Латвію, Літву і Польшчу.

У Еўропе працягваюцца вялікія амерыканскія вайсковыя манеўры пад гучнай назвай «Атлантычнае рашэнне». Вучэнні ахопліваюць тэрыторыю ад Фінляндыі па Грузію. Мэта аперацыі — прадэманстраваць саюзнікам падтрымку і адбіць у патэнцыйнага агрэсара жаданне атакаваць усходні фланг НАТО.

Амерыканскія верталёты «AH-64» прыбываюць у Вільню ў рамках вучэнняў.

Амерыканскія верталёты «AH-64» прыбываюць у Вільню ў рамках вучэнняў.

Прэзентацыя тэхнікі, усмешкі, фотаздымкі на памяць. Сотні жыхароў Беластоку цёпла віталі амерыканскі вайсковы канвой, які ўпершыню ў гісторыі наведаў сталіцу Падляшша — рэгіёна, дзе жывуць таксама этнічныя беларусы.

Тысячы людзей віталі амерыканцаў у Беластоку.

Тысячы людзей віталі амерыканцаў у Беластоку.

Чэхі вітаюць амерыканскі канвой каля Багуміна, Маравія.

Чэхі вітаюць амерыканскі канвой каля Багуміна, Маравія.

Капітан арміі ЗША Расэл Мур зазначае: «Гэта аперацыя называецца «Рэйд Драгунаў». Для нас вельмі важна што такім чынам мы можам праехаць амаль 2000 км. Драгуны — так трыста гадоў таму называлі пяхоту якая перамяшчалася на конях. Такую мянушку мае амерыканская кавалерыя — мотапяхотныя часткі, якія сваім ходам вяртаюцца з Эстоніі ў Нямеччыну».

Жыхары Прагі вітаюць амерыканскіх салдат.

Жыхары Прагі вітаюць амерыканскіх салдат.

Чэхія была адзінай усходнееўрапейскай краінай, дзе не ўсе віталі амерыканскі рэйд, былі і пратэсты. У адрозненне ад Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі, у Чэхіі працягвае існаваць Камуністычная партыя, і яна збірае каля 15—20% галасоў.

Чэхія была адзінай усходнееўрапейскай краінай, дзе не ўсе віталі амерыканскі рэйд, былі і пратэсты. У адрозненне ад Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі, у Чэхіі працягвае існаваць Камуністычная партыя, і яна збірае каля 15—20% галасоў.

Юліюш Сабак, вайсковы эксперт парталу Defence24.pl, кажа: «Аперацыя «Рэйд Драгунаў» мае дзве мэты. Па-першае сігналізуе, што амерыканцы прысутнічаюць, яны бачныя, падтрымліваюць саюзнікаў на Усходзе».

Гаворка ідзе пра прыбалтыйскія дзяржавы і Польшчу, якія адчуваюць пагрозу з боку Расеі. Гэта ўсходні фланг НАТО.

«Але ёсць і тактычная мэта. Гэта тэст транспартных і камунікацыйных магчымасцяў амерыканскіх сілаў, бо ў выпадку пагрозы ім прыйдзецца перамяшчацца сухапутным шляхам. Ён нашмат хутчэйшы і бяспечнейшы, чым марскі шлях па Балтыцы».

Беласток — толькі адзін прыпынак. 90 бронетранспарцёраў «Страйкер» і некалькі соцень вайскоўцаў едуць далей уздоўж беларускай мяжы, на поўдзень. Гэта частка вялікіх вучэнняў амерыканскай арміі ў Еўропе — «Атлантычнае рашэнне». Манеўры былі прызначаныя пасля агрэсіі Расеі супраць Украіны ў Крыме і на Данбасе.

Чаму няма рэакцыі афіцыйнага Менску на амерыканскія войскі за 50 кіламетраў ад беларускай мяжы?

Андрэй Паратнікаў, вайсковы эксперт з Belarus Security Blog, кажа, што гэта натуральна: «Беларускія ўлады не рэагуюць таму што ніякай пагрозы гэтыя калоны для нашай бяспекі не ўяўляюць. Гэта нешматлікія вайсковыя аддзелы, батальён ці два максімум. Яны нават не ўмацоўваюць бяспекі краін, дзе яны размешчаныя. Гэта проста сімвал таго, што ў выпадку дэстабілізацыі ці агрэсіі Злучаныя Штаты гэтым разам у баку ўжо не застануцца. Гэта даказвае і прыбыццё пад Варшаву батарэі «Пэтрыёт», упершыню з баявымі ракетамі, для ўдзелу ў вучэннях з польскімі вайскоўцамі».

Стывен Мал, пасол ЗША у Польшчы, казаў: «Сёння мы дэманструем магчымасць хуткага размяшчэння ракетаў «Пэтрыёт» у Польшчы, калі будзе такая патрэба. Мы тут каб паказаць нашым польскім саюзнікам, што амерыканскія гарантыі бяспекі ў рамках НАТА значаць болей, чым словы на паперы. Удзельнікі НАТА ўспрымаюць атаку на аднаго з саюзнікаў як атаку на ўсіх».

Жыхары эстонскага горад Пярну аглядаюць амерыканскую тэхніку.

Жыхары эстонскага горад Пярну аглядаюць амерыканскую тэхніку.

Юліюш Сабак адзначае, што «прысутнасць «Пэтрыётаў» у сувязі з вялікай колькасцю расейскай авіяцыі у Калінінградзе — гэта важны сігнал. Раней у Польшчы былі Пэтрыёты але без ракетаў ці з вучэбнамі ракетамі. Палякам — не да жартаў. Іхная супрацьпаветраная абарона складаецца з савецкіх ракет і моцна састарэла. Расея можа хутка перакінуць у Калінінградскую вобласць тактычныя ракеты «Іскандэр» і тады, без амерыканскай падтрымкі, Варшава застаецца безабароннаю».

Юліюш Сабак дадае, што прывоз батарэі «Пэтрыёт» — «гэта таксама элемент рэкламы сістэмы «Пэтрыёт», якая ўдзельнічае у тэндары на польскую сістэму супрацьпаветранай абароны «Вісла». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?