Кампанія Facebook адкрыла 31 сакавіка новую штаб-кватэру «MPK 20» ў Менла Парк (Каліфорнія). Instagram-экскурсію па новым офісе праводзіць Fast Company.

У штаб-кватэры на плошчы ў 40 тысяч квадратных метраў размесцяцца 2800 чалавек альбо траціна персаналу сацсеткі. Увесь будынак фактычна ёсць адным пакоем.

Штаб-кватэра «MPK 20» распрацаваная архітэктарам Фрэнкам Гэры. Ідэя памяшкання без сцен усярэдзіне мусіць падкрэсліць «адкрытую культуру кампаніі».

На даху будынка разбіты парк з чатырма сотнямі дрэў і сцяжынкай працягласцю ў кіламетр.

Глядзіце таксама: Як будуецца «дом-НЛА» Apple

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?