Сама меней 100 чалавек, як мяркуеца, загінулі ў выніку крушэньня парому ў возеры Таганьіка ў Дэмакратычнай рэспубліцы Конга.

Судна кіравалася з гораду Калемі на паўднёвым усходзе краіны ў горад Моба .

Падрабязнасьці трагедыі пакуль не вядомыя. Аднак вайскоўцы паведамляюць, што, відаць па ўсім, выратавацца нікому не ўдалося.

Дрэннае надвор’е, характэрнае для гэтай паравіны году, часта прыводзіць да трагедыяў на возеры Таганьіка. Аднак такія вялікія судны да гэтага часу рэдка станавіліся ахвярамі стыхіі.

Паромы ёсьць самым танным і папулярным спосабам зносінаў між разьмешчанымі на берагах возера гарадамі. Судны, зрэшты, як і іншыя транспартныя сродкі ў Конга, ледзь ліпеюць.

Паводле: Русская служба Би-би-си

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0