Еўропа ацаніла намаганні Беларусі па вырашэнні ўкраінскага крызісу. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам дырэктар Цэнтра еўрапейскіх рэформ Карл Більт, які раней займаў пасады прэм'ер-міністра і міністра замежных спраў Швецыі.

«Мы ацанілі намаганні Беларусі па падтрымцы тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Гэта было гэтак жа, як і ў выпадку з Грузіяй, калі мы ўспомнім 2008 год. Гэта намаганні па пошуку вырашэння крызісу менавіта на аснове павагі да тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны», — сказаў Більт.

Адказваючы на пытанні наконт далейшага развіцця адносін паміж ЕС і Беларуссю, ён адзначыў: «Прычына, па якой мы прыехалі сюды, — наша жаданне больш выразна ўбачыць курс Беларусі ў цяперашняй цяжкай сітуацыі ў Еўропе. Як Беларусь глядзіць на гэта, у якім напрамку яна збіраецца рухацца ва ўмовах інтэграцыі? Што на самай справе азначае ЕАЭС? Які патэнцыял узаемадзеяння з ЕС?»

Карл Більт прыняў сёння ўдзел у сустрэчы дэлегацыі Еўрапейскага савета па міжнародных адносінах з беларускімі парламентарыямі. У дэлегацыю ўваходзяць журналісты, эксперты і прадстаўнікі афіцыйных структур з Вялікабрытаніі, Бельгіі, Балгарыі, Эстоніі, Францыі, Швецыі, Нарвегіі і Славакіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?