У Менску адбыўся ўстаноўчы сход грамадзкай арганізацыі «Інстытут нацыянальнай памяці». Ініцыятарамі стварэньня новага грамадзкага аб’яднаньня сталі вядомыя ў краіне прадстаўнікі навуковай і творчай інтэлігенцыі, палітыкі і грамадзкія дзеячы.

Грамадзкая арганізацыя «Інстытут нацыянальнай памяці» — пераемніца аргкамітэту па дасьледаваньні пэрыяду сталінскіх рэпрэсіяў, які працаваў цягам мінулага году. Інстытут мае намер дасьледаваць праблемы і папулярызаваць дасягненьні беларускай нацыі ад старажытнасьці да нашых дзён, а таксама мае іншыя задачы.

Сустаршынямі новай грамадзкай арганізацыі будуць Алесь Петрашкевіч, Леанід Маракоў, Генадзь Лыч, Радзім Гарэцкі.

Сябры арганізацыі заплянавалі на 2008 год шэраг акцыяў: выданьне кніг памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, сустрэчы з удзельнікамі беларускага антысавецкага супраціву, вечарыны, прысьвечаныя лёсу сям’і Гарэцкіх.

Паводле: Галіна Абакунчык, Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0