Міхаіл Хадаркоўскі

Васіль Алексанян

Былы кіраўнік расейскай нафтавай кампаніі ЮКОС Міхаіл Хадаркоўскі аб’явіў галадоўку ў падтрымку былога віцэ‑прэзыдэнта кампаніі ЮКОС Васіля Алексаняна. Пра гэта гаворыцца ў заяве на імя генэральнага пракурора Расеі.

Хадаркоўскі пратэстуе супраць таго. што цяжка хворага Алексаняна не пераводзяць зь СІЗА ў больніцу. Паводле словаў Хадаркоўскага, такая сытуацыя пагражае жыцьцё Алексаняна.

Васіля Алексаняна абвінавачваюць у крадзяжы маёмасьці шэрагу нафтавых кампаній, адмываньні грошай і ўхіленьні ад уплаты падаткаў.

Паводле «Радио Свобода / Радио Свободная Европа»

Фота — khodorkovsky.ru

Глядзі яшчэ:
«Улады Расейскай Фэдэрацыі сваімі дзеяньнямі рэальна паставілі мяне на край магілы».
Заява Васіля Алексаняна на сайце khodorkovsky.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0