Новы лэптоп (ноўтбук) паступіць у продаж ужо гэтым летам. Праўда, гэта не паўнавартасны камп’ютар — прыладу трэба будзе падключаць да манітора, клавіятуры і мышы.
Затое, практычна да любых — бо Chromebit працуе з папулярным інтэрфэйсам USB 2.0
У Google разлічваюць, што навінкай зацікавяцца ў школах — каб абнавіць старую тэхніку, дастаткова будзе далучыць да манітораў флэшку. Унутры Chromebit мае такія ж характарыстыкі, як і Chromebook: працэсар Rockchip 3288 ARM Cortex-A17, 2 Гб аператыўнай памяці, 16 ГБ убудаванай памяці, адзін USB-порт, Bluetooth 4.0 і Wi-Fi 802.11ac.
Chromebit могуць зацікавіцца і вандроўнікі — ваш персанальны камп’ютар змяшчаецца ў кішэні і можа быць падключаны да манітораў у інтэрнэт-кавярнях альбо да тэлевізара.