Некалькі дзясяткаў асобін плянуецца прывезьці ў астравецкія лясы з Балтыі.
Грошы, а гэта тысяча эўраў за адну жывёліну, ужо праплачаны. Сродкі атрыманыя па дзяржаўнай праграме разьвіцьця паляўнічых гаспадарак. Як паведаміў галоўны паляўніцтвазнавец абласнога лесагаспадарчага аб’яднаньня Мікалай Шуляцьеў, на афармленьне дакумэнтаў і перавозку 60 ланяў спатрэбіцца яшчэ месяц. У прыродныя ўмовы іх ня выпусьцяць, а пакінуць для акліматызацыі ў вальерах. Спэцыялісты плянуцюь павялічыць колькасьць ланяў, а пасьля прадаваць іх у іншыя паляўнічыя гаспадаркі ды на экспарт. Дарэчы, лані дагэтуль не вадзіліся ў нашых лясах.
Фота — Karelj