Супрацоўнікі АМАП і ФСБ блакавалі прахадную на кандытарскай фабрыцы «Рашэн» у Ліпецку, персанал прадпрыемства сабралі ў актавай зале, на заводзе праводзяцца следчыя дзеянні.

Па інфармацыі выдання, фабрыку блакавалі ў 8 раніцы па мясцовым часе ў сераду. Намеснік генеральнага дырэктара фабрыкі Канстанцін Вахонін не стаў каментаваць тое, што адбываецца і параіў звярнуцца па пытанні да следчых. Выданне адзначае, што на прадпрыемстве «ёсць супрацоўнікі мясцовага ўпраўлення ФСБ».

У мінулым годзе ліпецкія фабрыкі кампаніі ўжо блакавала паліцыя. У сакавіку 2014 года Roshen паведамляла аб прыпыненні працы прадпрыемстваў у горадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?