Выданне Techinasia назвала найбуйнейшых інвестараў у паўднёваазіяцкія стартапы. У іх ліку апынуўся венчурны фонд Fenox Venture Capital (FVC), створаны беларускім бізнэсменам Віталём Арбузавым.

Складальнікі спісу, у якім FVC заняў пятае месца, адзначылі нядаўні крок уладальнікаў па стварэнні фонду для інвеставання ў IT і медыя-стартапы ў Бангладэшы. 200 млн даляраў інвестары планують накіраваць не толькі на ранняе фінансаванне цікавых праектаў, але і на фінальныя раўнды.

У топ-12 інвестараў у Паўднёвай Азіі (паўвостраў Індастан, Шры-Ланка і іншыя астравы) увайшлі найбуйнейшыя сусветныя венчурныя фонды. У іх ліку Morgenthaler Ventures (інтарэсы ў Пакістане), Sequoia Capital (Індыя), ePlanet Capital (Пакістан), Global Founders Capital (Пакістан), а таксама такія кампаніі як Nexus Venture Partners (Індыя), Nasscom (Індыя), Ardent Capital ( Шры-Ланка), Frontier Digital Ventures (Пакістан), Kima Ventures (Пакістан), Etohum (Пакістан) і Naspers (Індыя).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?