Тэрарысты з «ДНР» падвяргаюцца псіхалагічнай атацы з боку шпакоў. Так, «апалчэнец» з пазыўным «Індзеец» паскардзіўся на гэтых птушак. Паводле яго слоў, шпакі ў месцах іх дыслакацыі навучыліся імітаваць гук падаючых мін.
«Вельмі напружна, калі выходзіш на двор, або ў туалет, і тут над табой свішчуць міны. Падаеш, глядзіш — сядзіць вясёлая птушка і выдае гук падлёту міны», — распавёў тэрарыст.