Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк заявіў, што асноўныя доказы па крымінальных вытворчасцях рэжыму экс-прэзідэнта Украіна Віктара Януковіча былі знішчаныя. Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі з канцлерам Германіі Ангелай Меркель у Берліне.

«Асноўнае пытанне — гэта тое, што асобы, якія падазраюцца ў здзяйсненні злачынства супраць чалавечнасьці — гэта былы прэзідэнт Украіны, старшыня Службы бяспекі Украіны, былы міністр унутраных спраў Украіны, атрымалі палітычны прытулак і грамадзянства РФ. Ключавыя асобы, якія пераследуюцца па украінскім заканадаўстве, атрымалі абарону з Расіі, і мы не можам іх дапытаць. ГПУ накіравала запыт РФ на экстрадыцыю», — заявіў ён.

«Па той інфармацыі, якая ёсць у мяне, яна сведчыць аб тым, што асноўныя доказы па гэтых справах былі знішчаны былым рэжымам. І для ўстанаўлення ісціны ў гэтых справах трэба вельмі актыўна папрацаваць і дапытаць арганізатараў гэтых злачынстваў, якія знаходзяцца ў Расіі», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?