ria.ru

ria.ru

У Ахоцкім моры ў 300 км ад расійскага Магадана ў ноч на чацвер затануў аўтаномны маразільны траўлер «Далёкі Усход». На яго борце знаходзіліся 132 чалавекі. Па апошніх дадзеных, загінулі 54 члены экіпажа траўлера.

Вядома аб тым, што ўдалося выратаваць 63 чалавекі; лёс яшчэ 15 чалавек застаецца невядомым.

Тэмпература вады ў гэтым раёне - нуль градусаў.

«Рыбалавецкія судны, якія прымаюць удзел у выратавальнай аперацыі, паднялі на борт 54 цела, 63 чалавекі выратаваны», —распавёў начальнік марскога каардынацыйна-выратавальнага падцэнтра «Адміністрацыі марскога порта Петрапаўлаўск-Камчацкага» Артур Рэца.

РІА Навіны перадае са спасылкай на ўлады Камчацкага краю, што на борце «Далёкага Усходу» было 54 замежнікі: 42 грамадзяніна Бірмы, тры грамадзяніна Латвіі, чатыры — Украіны і пяць — Вануату.

Астатнія 78 чалавек са складу экіпажа траўлера - расіяне.

Траўлер «Далёкі Усход» прыпісаны да Сахалінскага порта Невельск.

Паведамляецца, што «Далёкі Усход» не падаваў сігнал SOS.

«Па папярэдніх дадзеных, траўлер затануў вельмі хутка, экіпаж не паспеў перадаць просьбу аб выратаванні», - распавёў агенцтву Інтэрфакс прадстаўнік ГУ МНС Расіі па рэгіёне.

Прычыны катастрофы пакуль невядомыя. Па словах Артура Реца, судна затанула з-за паступлення вады ў машыннае аддзяленне.

У Камчацкім упраўленні МНС лічаць, што прычынай таго, што здарылася магла стаць складаная лядовая абстаноўка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?