Раней Карач разглядала магчымасць удзелу ў прэзідэнцкай кампаніі. Аднак цяпер кіраўніца кампаніі «Наш дом» прыйшла да высновы, што выбары стануць толькі «тэхнічным момантам» і сур’ёзна да іх людзі ставіцца не будуць.

У заяве «Нашага дома» гаворыцца, што арганізацыя браць удзелу ў выбарах не будзе.

«Для «Нашага дома» важна гуляць па сваіх правілах і самім фармаваць уласны сцэнар, а не ўдзельнічаць у чужым. Актыўна ўдзельнічаючы ў выбарах, мы гуляем па чужым сцэнары, — гаворыцца ў заяве. — Актыўны ўдзел у выбарах не з'яўляецца адказам ні на адзін выклік, якія стаяць перад беларускай грамадзянскай супольнасцю сёння», — лічыць «Наш дом». 

«Наш Дом» заяўляе, што «структура, якая вылучае свайго кандыдата на прэзідэнцкія выбары-2015, павінна даць цвёрдыя гарантыі беларускаму народу, што жыццё людзей не пагоршае пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка сыдзе.

Г.зн. у першую чаргу, не будзе вайны (грамадзянскай або з якой-небудзь краінай), масавага беспрацоўя і абвалу цэн». Пры гэтым, гаворыцца ў заяве, «Наш Дом» з усёй адказнасцю ўсведамляе, што мы не можам даць такіх цвёрдых гарантый беларускім грамадзянам на перыяд трансфармацыі Беларусі».

«Мы лічым, што ў гэтых выбарах «Наш дом» можа ўдзельнічаць толькі ў выпадку, калі ён будзе падтрыманы Расеяй, — заявіла Карач у інтэрв'ю радыё «Свабода».

— Цяпер сітуацыя складаецца так, што ў Беларусі можа перамагчы адзін кандыдат, але гэта не Аляксандр Лукашэнка. Гэта кандыдат, якога падтрымае Ўладзімер Пуцін», — думае Карач.

«Але я лічу гэтую сітуацыю неймавернай, бо ня бачу рацыі, дзеля якой Пуцін падтрымаў бы «Наш дом». Бо ў нас ёсьць маральныя каштоўнасьці, якія супрацьлеглыя інтарэсам Расеі.

Таму не бачу лягічным тое, што Расея можа нас падтрымаць. Але тэарэтычна, у выніку «мазгавога штурму» ў арганізацыі, мы гэта абмяркоўвалі, што ёсьць толькі адна гэтая ўмова», — каж Карач.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?