Маскоўскія клубы адмовіліся праводзіць канцэрт у памяць пра забітага палітыцы Барыса Нямцова 7 красавіка, праз 40 дзён з моманту яго гібелі, піша ў сваім фэйсбуку прадзюсер і вядучы Дождя Міхаіл Козыраў.

Маскоўскія клубы выказвалі зацікаўленасць у правядзенні канцэрта - прамоўтэры клубаў станоўча рэагавалі на прапанову, пры першым тэлефанаванні яны казалі, што ім гэта цікава, але бралі час на роздум.

Аднак праз суткі яны вярталіся з адмовай. Прамоўтэры казалі, што «нам не рэкамендавалі», «мы не гатовыя», «не хочам з гэтым звязвацца», «пляцоўка ў гэты дзень занятая». Козыраў адзначае, што так сказалі ўсе прамоўтэры, да якіх звярталіся з прапановай аб канцэрце.

«Адзіным чалавекам, які пагадзіўся на нашу прапанову, апынуўся Стас Намін.

Зялёны тэатр Парку Горкага? «Вядома, не пытанне, давайце, робім». На жаль, ідэя звярнуцца да Наміна прыйшла да нас у самую апошнюю чаргу — пры іншых роўных мы не рызыкнулі б праводзіць канцэрт у пачатку красавіка на вялікай адкрытай пляцоўцы», — піша Міхаіл Козыраў.

Ад гэтай магчымасці было вырашана адмовіцца. Арганізатары зразумелі, што да 7 красавіка можа не застацца часу на тое, каб распавесці пра канцэрт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?