Марсаход Opportunity. Выява: NASA
Навукоўцам удалося толькі часткова вырашыць праблемы з памяццю марсахода Opportunity, паведамляе NASA.
Яшчэ ў мінулым годзе марсаход пачаў губляць інфармацыю. Раней меркавалася, што прычына «амнэзіі» — пашкоджаныя ўчасткі флэш-памяці, але адключэнне падазронага блоку не дала вынік.
Спецыялісты адфарматавалі флэш-памяць Opportunity і адключылі адзін з сямі блокаў, што мог выклікаць збоі. Але праз пяць дзён марсаход зноў пачаў «забываць» кавалкі інфармацыі.
Сёння навукоўцы не ведаюць, у чым прычына «амнэзіі» марсахода.
Opportunity паспрабавалі перавесці з энерганезалежнай флэш-памяці на энергазалежную. Але гэта прывяло да неабходнасці штодзённай (што праблематычна) перадачы інфармацыі на Зямлю — на ноч марсаход адключаецца дзеля эканоміі энергіі.
Нягледзячы на «старэчыя хваробы», Opportunity працягае свой шлях па Марсе. За апошнія 11 з лішнім год ён прайшоў па Марсе марафонскую дыстанцыю. Яго «брат» Spirit перастаў выходзіць на сувязь у 2010 годзе.