Рафаэла, Рашэль і Тагіян Біні, 29-гадовыя сёстры-трайняшкі з Пасу-Фунду (Бразілія) справілі супольнае вяселле, распавядае The Daily Mail. Відэа з вяселля мае Globo.com.

Падобныя тварамі дзяўчыны апранулі падобныя сукенкі ды зрабілі аднолькавыя прычоскі. Госці адзначалі нават падабенства іх жаніхоў — Рафаэля, Габрыэля і Эдуарда.

Жаніхі баяліся пераблытаць нявест. Але для іх была падказка — дзяўчыны насілі пры сабе букеты розных колераў. Ды жаніхі ўсё адно скардзіліся, што дзяўчыны іх «наўмысна блыталі». Дзяўчыны сцвярджаюць, што апрануліся аднолькава толькі таму, што ім «проста спадабаўся адзін і той жа стыль».

Ідэю адначасовага вяселля падказалі бацькі дзяўчын, Педра і Салеці. Праўда, бацька сумняваўся, ці здолее давесці адначасова трох дзяўчын да алтара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?