Papa Roach. Фота: Kerrang

Papa Roach. Фота: Kerrang

Канцэртнае агенцтва «Атам Энтэртэйнмент» паведаміла аб правядзенні 3 ліпеня фестывалю GreenFest на аэрадроме «Баравая» пад Мінскам.

Хэдлайнерамі фестывалю стануць амерыканцы Papa Roach. Пакуль іншыя ўдзельнікі невядомыя, але сярод іх абяцаюць яшчэ прынамсі адзін заходні гурт, адзін балтыйскі і некалькі расійскіх ды беларускіх.

Квіткі паступяць у продаж 15 красавіка па цане ў 350 тысяч рублёў.

Раней Papa Roach анансавалі выступ у Мінску 3 ліпеня, але тады месцам выступу пазначаўся Prime Hall. На канцэрце Papa Roach мае прадставіць беларускім слухачам свой новы альбом «F.E.A.R».

GreenFest — штогадовы міжнародны фестываль. У Беларусі ён праводзіцца ўпершыню, але арганізатары спадзяюцца зрабіць яго штогадовым.

У 2015 годзе летні музычны фэст «Мост», што раней штогод праходзіў на «Баравой», вырашыў узяць перапынак. Па словах арганізатараў GreenFest, іх фестываль будзе адрознівацца ад «Маста»: «Ніякой музыкі для хіпстараў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?