23 (22). Павел Якубовіч

Галоўны рэдактар газеты «СБ. Беларусь сегодня».

 

У адрозненне ад большасці дзяржаўных прапагандыстаў, Павел Якубовіч — таленавіты журналіст. І ягоны ўплыў грунтуецца не толькі на пасадзе кіраўніка прэзідэнцкай газеты, але і на інтэлектуальнай харызме.

Але сістэма і на яго накладае свае абмежаванні. Паводле даследаванняў інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта, па ахопе аўдыторыі «Советская Белоруссія» прайграе недзяржаўнай «Камсамольскай праўдзе», хоць і мае ў чатыры разы большы агульны наклад.

 

Цытата

«Калі помнік Леніну ўяўляе мастацкую каштоўнасць, навошта яго зносіць. Але помнік ахвярам палітычных рэпрэсій таксама павінен быць».

Лістапад 2013.

 

Аб’ектыўка

Нар. у 1946 ва Унечы (Бранская вобласць, Расія). Закончыў Вышэйшую вайсковую вучэльню МУС і факультэт журналістыкі БДУ (1973). Працаваў у «Знамені юності», «Крыніцы», «Народнай газеце». Галоўны рэдактар газеты «СБ. Беларусь сегодня» (з 1995).

* * *

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0