25 (24). Лідзія Ярмошына

Старшыня ЦВК.

 

Бабруйская юрыстка займае сваю высокую пасаду ўжо 18 гадоў. Так, як яна, не ўмее лічыць ніхто.

Старшыня ЦВК выходзіць на авансцэну толькі падчас прэзідэнцкіх выбараў. І сёлета якраз такі год.

У сваім катэджы старшыня ЦВК жыве адна. Маці засталася ў Бабруйску, шлюб распаўся, сын аддзяліўся… У выніку Лідзія Ярмошына — адзін з самых частых персанажаў свецкай хронікі. У свабодны ад выбараў час яна наведвае выставы і тэатры, а таксама разважае на старонках газет пра псіхалогію і кулінарыю, напрыклад, пра боршч. І пра тое, як возіць сыну катлеты.

 

Цытата

«Я даю рады сваім абавязкам так, як гэта задавальняе майго наймальніка, прэзідэнта Беларусі».

Студзень 2015.

 

Аб’ектыўка

Нар. у 1953 у Слуцку. Скончыла юрфак Калінінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1975). Працавала юркансультантам у Калінінградзе і Бабруйску (1975—1987), памочнікам раённага пракурора ў Калінінградзе (1987—1988). Кіраўнік юрыдычнай службы Бабруйскага гарвыканкама (1988—1996). Сябра ЦВК (1992—1996), старшыня ЦВК (з 1996). Разведзеная, мае сына.

* * *

Чытайце таксама:

Гісторыя ўзлёту бабруйскай юрысткі Лідзіі Ярмошынай

* * *

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0