У Мядзельскім раёне супрацоўнікі ДАІ прымянілі зброю для спынення ліхача. Інцыдэнт здарыўся вечарам 31 сакавіка.

Як паведамляе ўпраўленне ДАІ УУС Мінскага аблвыканкама, патрулюючы на службовым аўтамабілі «Шкода» вуліцы вёскі Засвір, інспектары ДПС ДАІ Мядзельскага РАУС убачылі, як са стаянкі заднім ходам на вялікай хуткасці на галоўную дарогу, не звяртаючы ўвагі на праязджаючы транспарт, выехаў аўтамабіль «Аўдзі А6». Ад ДТЗ выратавала рэакцыя кіроўцаў, якія паспелі затармазіць. 

Супрацоўнікі ДАІ вырашылі праверыць, што стала прычынай такога ліхога манеўру. Уключыўшы пробліскавыя маякі чырвона-сіняга колеру, адзін з інспектараў выйшаў з патрульнага аўтамабіля і жэзлам указаў кіроўцу аб спыненні. Той не падпарадкаваўся і стаў уцякаць ад пераследу. На прамых участках скорасць «Аўдзі» дасягала да 160 км/гадз. Вадзіцель «падрэзаў» міліцэйскую «Шкоду», не даючы сябе абагнаць. Пагоня завяршылася ў Смаргонскім раёне, куды парушальнік заехаў з двума прастрэленымі коламі.

Калі супрацоўнікі міліцыі паспрабавалі дастаць кіроўцу з «Аўдзі», той трымаў дзверы знутры і адмаўляўся выходзіць. Апрача яго ў аўтамабілі былі яшчэ чацвёра хлопцаў. Падчас затрымання вадзіцель аказаў супраціўленне, паводзіў сябе агрэсіўна, пашкодзіў форменнае адзенне супрацоўнікаў.

Кіроўцам быў 29-гадовы, нідзе не працуючы жыхар Смаргоні, які ў лютым 2015 года ўжо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за п'яную язду на гэтым жа аўтамабілі. Цяпер у дачыненні да яго стаіць пытанне аб распачынанні справы па арт. 317-1 КК з канфіскацыяй аўтамабіля, а магчыма, і па іншых артыкулах кодэкса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?