Свет66

Выкрыта злачынная група на чале з начальнікам ДАІ Кіева, ён, магчыма, збег у Беларусь

Мікалай Макаранка, rbc.ua

Міністэрства ўнутраных спраў Украіны правяло шэраг ператрусаў і затрыманняў для ліквідацыі злачынных схем, выяўленых у сталічным упраўленні Дзяржаўтаінспекцыі, паведамляе УНІАН са спасылкай на міністра ўнутраных спраў Арсена Авакава.

«Служба ўнутранай бяспекі МУС сумесна з пракуратурай Кіева правялі сёння шэраг ператрусаў і затрыманняў у рамках стрымання шэрагу злачынных схем, выяўленых у ДАІ Кіева», — напісаў Авакаў у фэйсбуку.

Па словах Авакава, махінацыі міліцыянтаў-даішнікаў грунтаваліся на схемах атрымання незаконных грашовых сродкаў у МРЭА (міжраённыя рэгістрацыйна-экзаменацыйныя аддзелы) пры афармленні аўтамабіляў.

Начальнік Дзяржаўтаінспекцыі (ДАІ) г. Кіева Мікалай Макаранка абвешчаны ў вышук пасля таго, як незаконна выехаў з Украіны ў Беларусь, піша РБК-Украіна.

Паводле слоў Авакава, праведзенымі ператрусамі ў кампаніі «Інаўта», у Макаранкі і затрыманага начальніка аднаго з аддзелаў УДАІ ГУМВД Украіны ў Кіеве Мікалая Жэбеля выяўлены і канфіскаваны доказы злачынных карупцыйных схем.

«Начальнік ДАІ Кіева палкоўнік міліцыі Макаранка Мікалай Мікалаевіч, падазраваны як арганізатар злачыннай групы, несанкцыянавана пакінуў тэрыторыю краіны ў кірунку Беларусі. Адшукваецца для дачы тлумачэнняў і прыняцця рашэнняў», — паведаміў Авакаў.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят21

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

Грозеў расказаў, што адрознівае заходнія спецслужбы ад расійскіх7

У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон

«Мы павінны быць гатовыя»: Наўседа заявіў пра магчымасць удзелу Літвы ў абароне Украіны9

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць