Так, у Касцёле ў гэты дзень цэлебруецца спецыяльнае набажэнства Вялікай пятніцы — літургія Мукі Госпада, піша catholic.by 

Вялікая пятніца — дзень посту і жалобы. Калісьці ў некаторых дамах на знак вялікай жалобы нават спынялі гадзіннікі, завешвалі люстэркі, а дзецям было забаронена гуляць і шумець. Такім чынам, дзень праходзіў у спакоі і засяроджанасці.

А вось што ўвайшло ў прыказкі: «У пятніцу рабі ўсю ў хаціцы, а ў суботу кідай работу», «Хто ў пятніцу скача, той на Вялікдзень плача». 

Вялікдзень каталікі і пратэстанты будуць святкаваць 5 красавіка, праваслаўныя — 12 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0