Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя мае павялічыць хуткасць на асобных кавалках Мінскай кальцавой аўтадарогі. Як паведаміла БЕЛТА кіраўніца прэс-службы сталічнай ДАІ Таццяна Харлінская, летась сюд-туд на МКАД ужо дазволілі рухацца з хуткасцю 100 км/г. Аварыйнасць пры гэтым не вырасла. Таму ў будучыні разганяцца да «соткі» могуць дазволіць і на іншых адрэзках абвадной.

Апроч таго, хуткасць да 70 км/г дазволяць на Даўгінаўскім тракце на ўчастках ад МКАД да вуліцы Будслаўскай, а таксама ад павароту да лякарні ў Навінках да завулку Чарвякова. Гэта павінна адбыцца ў другім квартале 2015 года.

Павелічэнне хуткасці магчымае і на праспекце Дзяржынскага — ад вуліцы Шчорса да вуліцы Голубева. Але дзеля гэтага трэба адгарадзіць праезную частку ад пешаходаў, якія прызвычаіліся перабягаць яе, ігнаруючы падземныя пераходы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0