delfi.lt

delfi.lt

На каталіцкі Вялікдзень, 5 красавіка, і панядзелак частка крамаў будзе працаваць па звычайным графіку, але некаторыя гандлёвыя цэнтры вырашылі ў нядзелю не працаваць, а ў панядзелак абслугоўваць пакупнікоў як звычайна.

5 красавіка (у нядзелю) і 6 красавіка (у панядзелак) крамы Iki і Rimi будуць працаваць у звычайным рэжыме. Norfa і Maxima скароцяць працоўныя гадзіны.

«Каб нашы работнікі таксама маглі адсвяткаваць Вялікдзень, 5 красавіка з 9 да 17 гадзін будуць працаваць 52 з 138 крам Norfa. 6 красавіка ўсе крамы будуць працаваць па скарочаным графіку — з 9:00», — сказаў прадстаўнік гандлёвай сеткі Дарус Рылішкіс.

Менш працаваць у святы мае намер і гандлёвая сетка Maxima, у сярэднім на дзве гадзіны меней.

Кругласутачны магазін Maxima на вул. Міндоўга ў Вільні ў святы будзе працаваць з 10 да 22 гадзіны.

Гандлёвыя цэнтры Akropolis у Вільні, Каўнасе, Клайпедзе, Шаўляі ў нядзелю чакаюць кліентаў толькі ў кафэ і на забаўках. Крамы адзення працаваць не будуць.

У панядзелак яны будуць працаваць як звычайна.

У гандлёвым цэнтры Panoramа ў Вільні ў нядзелю будзе працаваць толькі крама Rimi (8-23), кветкавы магазін, аптэка і вінатэка. У панядзелак гандлёвы цэнтр будзе працаваць як звычайна.

Віленскія гандлёвыя цэнтры Ozas і CUP у нядзелю працаваць не будуць, у панядзелак — як звычайна.

Гандлёвы цэнтр Europa ў Вільні таксама не будзе працаваць у нядзелю, а ў панядзелак пачне працу з 10:00, а скончыць а 20-й.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?