31 студзеня а 21-ай гадзіне ў праграме «Новая зямля» (Радыё Unistar, Менск — 99,5 FM, Берасьце — 102,3 FM, on-line трансьляцыя — www.unistar.by):
— працяг расповеду пра «клюбную культуру» Менску канца 60‑ых — пачатку 70‑ых;
— гурты «Пане‑Браце», «Факіры», «Арганаўты», супэргрупы;
— запіс з закрытай вечарыны для іншаземцаў у Інстытуце замежных моваў;
— Другі фэстываль біт‑ансамбляў (1971 г.);
— камэнтары — У. Кандрусевіч, У. Вугольнік, А. Ціхановіч, У. Сьпірыдовіч, айцец Ігар (Карастылёў), С. Молеў ды інш.