Грамадства44

Манёнак і Алесін сышлі з «Белорусов і рынка»

Загадчыца аддзелу прыватызацыі Тацяна Манёнак і загадчык аддзелу таварных рынкаў Аляксандар Алесін падалі заявы аб звальненьні.

Тацяна Манёнак распавяла, што гэты крок быў чаканым:

— Мы вырашылі ўсё гэта рабіць паступова, каб гэта не было нейкім дэмаршам. Спачатку чакалі рэакцыі ад уласьніка, што ён адрэагуе на сыход першай чаргі нашых журналістаў. Калі ня будзе перашкодаў для нашай працы, мы вернемся. Мы ж любім сваю газэту і хочам працаваць. Гэта проста крок адчаю. Я сказала рэдактару Валянціне Вештарт, што ў гэтай сытуацыі самае канструктыўнае — гэта пайсьці ў адстаўку. Бо як можна працаваць, калі ўвесь калектыў ёй не давярае? А самае галоўнае цяпер — захаваць газэту.

Раней заявы падалі намесьніца галоўнага рэдактара Ірына Крыловіч, адказны сакратар Юры Сезень, фінансавы аглядальнік Уладзімер Тарасаў, загадчык аддзелу нерухомасьці Паліна Легіна, загадчык аддзелу культуры Ганна Ждановіч і карэспандэнт Аляксей Аляксандраў.

Крызіс у рэдакцыі газэты «Белорусы и рынок» быў выкліканы зьменай складу акцыянэраў ЗАТ «Мэдыярынак», якое выступае заснавальнікам штотыднёвіка «Белорусы и рынок».

Стваральнік, распрацоўнік канцэпцыі і галоўны рэдактар Вячаслаў Хадасоўскі, які кіраваў газэтай цягам 25 гадоў яе існаваньня, прадаў большую частку сваіх акцыяў некалькім прыватным асобам, у ліку якіх — гендырэктар «Эўрарадыё» Зьміцер Новікаў. Новыя акцыянэры прызначылі новага галоўнага рэдактара — былую рэдактарку часопіса «Белорусское сельское хозяйство» Валянціну Вештарт. Сам Вячаслаў Хадасоўскі атрымаў пасаду шэф-рэдактара.

Калектыў рэдакцыі апублікаваў адкрыты зварот да акцыянэраў «Мэдыярынку», у якім выказаў недавер галоўнаму рэдактару. Пасьля гэтага галоўны акцыянэр «Мэдыярынку» Зьміцер Новікаў у інтэрвію Радыё Свабода заявіў, што не зьбіраецца звальняць Вештарт, і паабяцаў дзейнічаць жорстка.

— Справа ў тым, што ў газэце сапраўды ёсьць група вельмі моцных экспэртаў, аналітыкаў, якія лічацца лепшымі ў пэўных галінах. Да прыкладу, вайсковы аглядальнік Аляксандар Алесін, экспэрт у нафтагазавай, энэргетычнай галіне Тацяна Манёнак. Ім, можна ўпэўнена сказаць, няма роўных. І вельмі б хацелася, каб гэтыя людзі і далей працавалі. І зь імі вяліся і вядуцца перамовы, — сказаў тады Зьміцер Новікаў. — Але доўга ўгаворваць ніхто нікога ня будзе, — дадаў ён.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек11

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Лявончык: У пошуках Мельнікавай прысылаюць шмат фальшывых звестак2

Беларуса выдалілі з базы Інтэрпала, дапамог Офіс Ціханоўскай

Як выглядае першы дзіцячы садок у «Зялёнай гавані», пабудаваны за $4 мільёны4

Самая папулярная песня ў свеце афіцыйна прызнаная не плагіятам. Працэс доўжыўся шэсць гадоў2

Сакрэтны канал абмену палоннымі паміж Расіяй і Украінай. Невядомыя раней дэталі аперацыі3

«Ад прадзедаў спакон вякоў». У Лідзе з'явіўся мурал з Янкам Купалам3

«Гастрыт — не ад ежы». Мінскі гастраэнтэролаг разбурае стэрэатыпы2

Вядомы ўкраінскі комік Ігар Ластачкін далучыўся да 93-й брыгады «Халодны Яр»3

Мінчанін выпадкова тыркнуў пальцам у вока знаёмай, а тая ў адказ ткнула яму ў бок нажом1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек11

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць