50 (–). Аляксей Дзербін

Дырэктар Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта.

Гэты чалавек — вялікая загадка. Ён быў актывістам уніяцкай царквы, журналістам недзяржаўнага выдання, сябрам многіх беларускамоўных грамадскіх і культурных дзеячаў. Але яго новая пасада вымусіла задумацца: а ў якой якасці ён усё гэта рабіў?

Пры гэтым выпускнікі юрфака БДУ называюць яго ў ліку найлепшых выкладчыкаў. Біяграфія Дзербіна паказвае, што ён служыў у органах МУС, Следчага камітэта, КДБ.

Аб’ектыўка

Нар. у 1975 у Мінску. У 1997 скончыў юрыдычны факультэт БДУ. Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт. Працаваў у газеце «Беларускій рынок», ДУ «Міжбанкавая валютная біржа», ААТ «Белгазпрамбанк», БДУ, БДЭУ, Нацыянальным цэнтры заканадаўства і прававых даследаванняў, Адміністрацыі прэзідэнта. Праходзіў службу ў органах унутраных спраў, Следчым камітэце, Камітэце дзяржаўнай бяспекі. Ад ліпеня 2014 — дырэктар ІАЦ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0