У гарадскую мяжу Пінска ўключана больш за 367 га зямельных участкаў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб змяненні межаў горада Пінска і Пінскага раёна. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Так, у гарадскую мяжу Пінска будуць уключаны зямельныя ўчасткі агульнай плошчай больш за 367 га. Гэта землі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, грамадзян, а таксама Малоткавіцкага і Аснежыцкага сельскіх выканаўчых камітэтаў.