Пра гэта паведаміла ў сваім фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова.

«Следчым камітэтам распачата крымінальная справа ў дачыненні да беларускага бізнесмена у сферы IT-тэхналогій і нерухомасці», — напісала яна.

Устаноўлена, што бізнэсмэн, дзейнічаючы ў складзе арганізаванай групы, займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю ў сферы продажу IT-тэхналогій без адпаведнай дзяржаўнай рэгістрацыі як суб'екта гаспадарання. У выніку незаконнай дзейнасці ім быў атрыманы прыбытак у памеры 650 тыс. даляраў.

Бізнэсмену прад'яўленае абвінавачванне па ч. 3 арт. 233 КК (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, учыненая арганізаванай групай, з атрыманнем даходу ў асабліва буйным памеры). Ён заключаны пад варту.

Пра затрыманне стала вядома сёння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0