Візуалізацыя сувязі розных груп ботаў. Выява: Лорэнс Александэр

Візуалізацыя сувязі розных груп ботаў. Выява: Лорэнс Александэр

Аналітык Лорэнс Александэр даследаваў актыўнасць у рускамоўным сегменце Twitter пасля навіны пра забойства Барыса Нямцова, распавядае Global Voices.

З дапамогай адкрытай праграмы NodeXL ён прааналізаваў акаўнты, што публікавалі ідэнтычныя паведамленні, ды іх спісы сяброў. Такім чынам выкрылася сетка з 2900 ботаў. Затым ён даследаваў яшчэ чатыры групы акаўнтаў, што публікавалі аднолькавыя паведамленні, і выкрыў яшчэ 17590 ботаў.

Паводзіны ботаў рэзка адрозніваюцца ад звычайных карыстальнікаў. Боты не звяртаюцца да іншых карыстальнікаў, у 92% выпадкаў не дадаюць нічога ў абранае, у 87% выпадкаў не пазначаюць гадзінны пояс.

Усе знойдзеныя боты праяўлялі палітычную актыўнасць, выстаўляючы ідэнтычныя паведамленні.

Правілы Twitter забараняюць весці фальшывыя акаўнты і акаўнты-імітатары, а таксама акаўнты, што вядуцца праграмамі аўтаматычна — так званыя боты. Такія акаўнты часцей за ўсё блакуюцца па выяўленні.

Акрамя ботаў, у прапагандысцкіх мэтах выкарыстоўваюцца і «фабрыкі троляў» — цэлыя кампаніі, у якіх жывыя людзі пішуць паведамленні і каментары на зададзеныя тэмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?