Пілоты самалёта на сонечных батарэях Solar Impulse 2 пасля прызямлення ў Кітаі рыхтуюцца да пяцідзённага пералёту праз Ціхі акіян, паведамляюць інфармагенцтвы.

scienze.fanpage.it

scienze.fanpage.it

«Пяць дзён і пяць начэй — гэта тое, што мы раней ніколі не рабілі. Самалёту будзе неабходна атрымаць магчымасць падзарадзіць свае батарэі», — сказаў швейцарскі пілот Андрэ Боршберг. Ён прызнаўся, што нервуецца, паколькі самы працяглы яго палёт заняў 29 гадзін. Пры выкананні маршруту праз акіян магчымасці здзейсніць экстранную пасадку не будзе. «Пры самым горшым раскладзе я скарыстаюся парашутам, яшчэ ў мяне ёсць невялікая выратавальная шлюпка. Я ведаю, як выжыць у акіяне», — запэўніў швейцарскі пілот.

Пасля таго, як самалёт перасячэ Ціхі акіян з прыпынкам на Гаваях, ён плануе прызямліцца ў Фініксе і Нью-Ёрку. Пераадолеўшы Атлантычны акіян, паветранае судна спыніцца ў Паўднёвай Еўропе ці Паўночнай Афрыцы і вернецца ў Абу-Дабі. Кругасветнае падарожжа, якое стартавала ў сакавіку 2015 года, будзе працягвацца пяць месяцаў.

Зрабіла самалёт французская кампанія-праекціроўшчык Dassault Systеmes. Прэзентацыя адбылася год таму — 9 сакавіка 2014 года. Размах крыла самалёта складае 72 м, вага дасягае 2,3 т. На самалёце ўстаноўлена 17,2 тыс. сонечных батарэй, якія вырабляюць энергію для забеспячэння электраматораў лятальнага апарата. Максімальная хуткасць самалёта — 140 км/г.

Папярэднікам Solar Impulse 2 быў самалёт Solar Impulse. Яго першы працяглы палёт адбыўся 7 красавіка 2010 года, тады Solar Impulse удалося правесці ў паветры прыблізна 75 хвілін. У чэрвені 2012 года апарат здзейсніў першы міжкантынентальны пералёт з Швейцарыі ў Марока, у два этапы пераадолеўшы адлегласць каля 2,5 тыс. км. У маі 2013 года Solar Impulse здзейсніў пералёт, без прыпынкаў пераадолеўшы за 26 гадзін рэкордныя для яго 1,5 тыс. км.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?