Барыса Хамайду і Аляксандра Салаўяна затрымалі ў аўторак на вуліцы Церашковай. Іх зьвінавацілі ў правядзеньні несанкцыянаванага пікету з вывешваньнем бел-чырвона-белага сьцяга. На загад начальніка Кастрычніцкага РУУС Андрэя Пракаповіча да суду затрыманых зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня. У сераду суд перанесьлі, бо Аляксандар Салаўян запатрабаваў прадставіць яму перакладчыка. Яго падтрымаў і Барыс Хамайда. Сёньня, як паведаміў віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік, А. Салаўян адмовіўся адказваць на пытаньні судзьдзі Ірыны Смаляковай. Б. Хамайда на пытаньні адказваў, ён не хаваў таго, што вывешваў на вуліцы сьцяг. У выніку паводле арт. 23.24 КаАП апазыцыяністаў зьвінавацілі ў арганізацыі і правядзеньні несанкцыянаванага мерапрыемства. Барыс Хамайда атрымаў 13 сутак, а Аляксандар Салаўян – 12.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?