Узгаранне адбылося 30 студзеня вечарам на даху Беларускага дома друку. На месца здарэньня прыбылі дзесяць пажарных машын.
Падрабязнасці здарэння Еўрарадыё распавёў прэс‑сакратар гарадскога аддзялення МНС Глеб Свірыд:
«Праводзіліся працы на даху і загарэўся бітум. Як такога, пажару не было. Але з‑за таго, што Дом друку лічыцца аб’ектам павышанай катэгорыі небяспекі, туды прыехала дзесяць нашых машын».
Аднак, паводле словаў Свірыда, рэальна ў тушэнні ўзгарання ўдзельнічала толькі адна пажарная машына. Паводле папярэдняй версіі, яго прычынай стала парушэнне патрабаванняў да працы з «адкрытым агнём».
Фота — prosto-journal via minsk_by